top of page

РУБРЫКА

"ДЛЯ ВУЧНЯЎ"

У дадзенным раздзеле вучні могуць паглядзець розны інфарматыўны матэрыял.

Рэкамендацыi па падрыхтоўцы да тэсцiравання па беларускай мове
Слоўнік цяжкіх для напісання слоў і словазлучэнняў
Узор выканання работы над памылкамі ў дыктанце

Памятай, калі пішаш сачыненне!!!

http://belkabinet.by

Аналізаваць - гэта тлумачыць, а не пераказваць.

Дзе няма галоўнай думкі, там няма і не можа быць правіль нага адбору матэрыялу.

 

Мастацтва пісаць - гэта своечасова паставіць кропку.

 

Будзь простым, але не прымітыўным.

 

Пісаць - не значыць спісваць!!!

Літаратуразнаўчы аналіз мастацкага твора

http://belkabinet.by

  1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор.

  2. Якое месца займае твор у сістэме літаратурнай дзейнасці пісьменніка?

  3. Да якога перыяду ён адносіцца?

  4. Ці працаваў аўтар у час напісання гэтага твора над іншымі?

  5. Звесткі аб:

5.1 Даце першай публікацыі.

5.2 Уплыве твора на свядомасць чытачоў, фарміраванне грамадскай думкі.

5.3 Ацэнка твора, яго ідэйнай накіраванасці ў сувязі з гістарычна-палітычнымі зменамі ў грамадстве.

5.4 Характарыстыка ідэйнага зместу твора.

5.5 Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.

5.6 Месца твора ў гісторыі культуры.

5.7 Характарыстыка:

- Часу, падзеі, якія апісваюцца у творы.

- Персанажаў.

- Асабістасці сюжэта, кампазіцыі, стылю твора.

- Праблематыкі, канфлікту.

Памятка для напісання водгука

Водгук - гэта выказванне ўражанняў, дзе аўтар дзеліцца сваімі думкамі аб творы, пры гэтым не ставіць мэту ўсебакова ахарактарызаваць змест і мастацкую структуру.

 

Кампазіцыйная схемы

 

Уступ (тэзіс)
Доказ (аргументы)
Вывады

 

План

 

Назва твора, аўтар
Аб чым гэты твор, кніга?
Чым цікавы твор?
Каму можам прапанаваць прачытаць?

 

Водгук пішацца ад імя першай асобы.

Арфаграфічны разбор

http://belkabinet.by

Арфаграфічны разбор зводзіцца да вызначэння ў слове арфаграмы і вытлумачэння яе сутнасці. Арфаграмы ёсць не ва ўсіх словах, а толькі ў тых, якія даюць магчымасць выбару аднаго спосабу напісання з некалькіх. Так, выбар літары а або э ў першым пераднаціскным складзе вызначаецца паходжаннем слова, параўн.: рака і рэкорд. Выбар літары і (або й) у корані слова пас-ля прыстаўкі залежыць ад здольнасці яе да складаўтварэння, параўн.: зайсці, але суіснаваць.

 

Напісанне слова можа быць заснавана на некалькіх арфаграмах, напрыклад, слова д ы я л о г перадаецца на пісьме ў адпаведнасці:

  • з правапісам д (дз) у словах іншамоўнага паходжання,

  • з правапісам спалучэння галосных іа ў запазычаных словах,

  • з правапісам глухіх зычных у пазіцыі канца слова.

 

Умовай арфаграфічнага разбору з'яўляецца добрае веданне сістэмы беларускага правапісу.

 

У з о р. Расчуліўся дзед, уздыхнууў адказ.

 

Расчуліўся - правапіс зычных у прыстаўках. Прыстаўка рас- перад звонкімі і санорнымі пішацца з літарай з, а перад глухімі з літарай с. Расчуліўся - правапіс ў.Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у сярэдзіне або на канцы слова.

 

Дзед - правапіс д- дз. Пры памякчэнні д пераходзіць у гук дз, які адлюстроўваецца на пісьме. Дзед - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў на пісьме не перадаецца.

 

Уздыхнуў - правапіс у. Літара у пішацца нязменна неза-лежна ад націску ў пачатку слова. Уздыхнуў - правапіс ў. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных на канцы слова.

 

Адказ - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных перад наступным глухім гукам і ў сярэдзіне, і ў канцы слова на пісьме не перадаецца.

Словаўтваральны аналіз

http://belkabinet.by

Задача словаўтваральнага аналізу – вызначыць словаўтва ральную структуру слова, гэта значыць вылучыць словаўтваральную аснову і словаўтваральныя сродкі (суфікс, прыстаўку, злучальны галосны і інш). Прасцей можна сказаць, што словаўтваральны аналіз – гэта высвятленне, ад чаго і з дапамогай чаго ўтворана слова. Максімальна поўны аналіз заключаецца ва ўказанні паслядоўнасці ўсіх звёнаў словаўтваральнага працэсу, які можа быць паказаны ў выглядзе ланцужка:

 

абумоўленасць: умова —” абумовіць —” абмоўліваць —” абумоўлены —” абумоўленасць.

 

Мінімальнае патрабаванне такога аналізу зводзіцца да вылучэння ўтваральнай асновы і словаўтваральнага сродку.

 

У з о р. Бяздоказны - доказны + бяз- ;

бязважкасць – бязважкі + -асць ; бязевы - бязь + -ев- + (-ы).

 

Пры марфемным і словаўтваральным аналізе аднаго і таго ж слова можа вылучацца розная колькасць марфем. Так, слова разумніца ўтварылася ў выніку далучэння суфікса да прыметніка разумны, таму пры словаўтваральным аналізе вылучаем утваральную аснову разумн- і словаўтваральны суфікс -іц-. Пры марфемным разборы вычляняюцца не дзве, а тры структурныя часткі асновы: разум- (корань) + -н- (суфікс) + -іц- (суфікс) + -а (канчатак).

Фанетычны разбор

http://belkabinet.by

Мэта фанетычнага разбору слова - ахарактарызаваць гукавую форму слова як сукупнасць самастойных і адметных гукаў Варта ўвагі тая акалічнасць, што ў беларускай мове арфаграфічныя правілы, у аснове якіх ляжаць розныя прынцыпы, часам дзейнічаюць насуперак вымаўленню. У выніку гэтага суадносіны артыкуляцыйна-акустычных якасцей гука і яго абазначэння пэў-най літарай не заўсёды цесныя ў розных арфаграфічных умовах. Пра тое, што беларускае алфавітнае пісьмо не перадае ўсіх асаблівасцей вымаўлення, сведчыць абазначэнне наступных гукаў:

  • літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі ў сукупнасці: й + э (па[йэ]хаць); й + о (ра[йо]н); й +у (га[йу]чы); й + а (ма[йа]к);

  • літары в, н, л і інш. абазначаюць два розныя гукі сітуацыйна: [в] і [в'] - (воз і вёз); [н] і [н'] - (нос і нес)\ [л] і [л'] -(стол і столь);

  • літара можа не мець гукавога ўвасаблення - ь (разьбяр, фальварак, таньчыць);

  • дзве літары (дыграфы) могуць абазначаць адзін гук: нн -[ н ] (насеннё); дз - [дз] (дзіўны); дж - [дж] (дожджык).

 

Акрамя асаблівасцей перадачы літар на пісьме, абумоў-леных характарам нацыянальнага алфавіта, трэба ўлічваць і тыя функцыянальныя змены гукаў, якія не адлюстроўваюцца графічна. Гзта звязана з узаемадзеяннем, а ў выніку і змяненнем гучання сумежных гукаў у маўленчай плыні:

  • аглушэнне: падсмажыць [патсмажыц'], сцежка [с'ц'ешка];

  • азванчэнне: вакзал [вагзал], барацьба [барадз'ба];

  • поўнае прыпадабненне: сшытсік [Шытак], зжоўкнуць [жоўкнуц '].

 

Каб даць поўную характарыстыку слову, трэба:

  1. падзяліць слова на склады, вызначыць іх колькасць і месца націску ў слове;

  2. даць артыкуляцыйна-акустычную характарыстыку гукаў і ўка-заць іх літарную адпаведнасць на пісьме;

  3. вызначыць колькасныя суадносіны зычных і галосных гукаў і літар, якімі яны абазначаны.
     

У з о р . Адхіснуцца [атх'існуца]
Слова складаецца з 4 складоў, націскны склад [ну].
[А] - галосны, абазначаны літарай а
[т] - зычны, глухі, цвёрды, абазначаны літарай д;
[х] - зычны, глухі, мяккі, абазначаны літарай х;
[і] - галосны, абазначаны літарай і;
[с] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, абазначаны літарай с;
[н] - зычны, звонкі, цвёрды, абазначаны літарай н;
[у] - галосны, абазначаны літарай у;
[ц] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, падоўжаны, абазначаны літарамі цц; [а] - галосны, абазначаны літарай а.
У слове 4 галосныя і 5 зычных гукаў, якія перадаюцца 10 літарамі.

Парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння

  1. Выдзеліць словазлучэнне са сказа.

  2. Знайсці галоўнае і залежнае словы, указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.

  3. Вызначыць, свабоднае словазлучэнне ці несвабоднае.

  4. Ахарактарызаваць словазлучэнне паводле прыналежнасці галоўнага слова да той ці іншай часціны мовы: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічзбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае.

  5. Устанавіць від падпарадкавальнай сувязі слоў: дапасаванне, кіраванне (беспрыназоўнікавае, прыназоўнікавае), прымыканне.

  6. Указаць граматычнае значэнне словазлучэння.

Парадак сінтаксічнага разбору складаназлучанага сказа

  1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.

  2. Назваць сродкі сувязі частак (тып злучальнага злучніка — спалучальны, супраціўны, размеркавальны).

  3. Вызначыць, якія сэнсавыя адносіны выражаюцца паміж часткамі складаназлучанага сказа (адначасовасці паслядоўнасці і інш.).

  4. Пабудаваць схему сказа.

  5. Разабраць як просты сказ кожную граматычную частку (выключыць указанне на тое, што сказ просты).

Парадак сінтаксічнага разбору складаназалежнага сказа

  1. Знайсці граматычныя асновы. вызначыць галоўную і даданую граматычныя часткі і абазначыць іх лічбамі.

  2. Вызначыць сродак сінтаксічнай сувязі частак (падпарадкавальны злучнік або злучальнае слова).

  3. Вызначыць, да чаго адносіцца даданая частка.

  4. Вызначыць від даданай часткі.

  5. Пабудаваць схему сказа.

  6. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).

Парадак сінтаксічнага разбору складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі

  1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць галоўную і даданыя часткі і абазначыць іх лічбамі.

  2. Вызначыць сродкі сінтаксічнай сувязі частак.

  3. Вызначыць. да чаго адносяцца даданыя часткі.

  4. Вызначыць від даданых частак.

  5. Вызначыць від падпарадкавання даданых частак (сузалежнае аднароднае. сузалежнае неаднароднае, паслядоўнае).

  6. Пабудаваць схему сказа (вертыкальную або гарызантальную).

  7. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).

Парадак сінтаксічнага разбору бяззлучнікавага складанага сказа

  1. Знайсці граматычныя асновы. вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.

  2. Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі складанага сказа (часавыя прычынныя, супастаўляльныя і інш.).

  3. Пабудаваць схему сказа.

  4. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).

Парадак сінтаксічнага разбору складанага сказа з рознымі відамі сувязі

  1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.

  2. Вызначыць від сувязі паміж часткамі: злучнікавая (злучальная, падпарадкавальная), бяззлучнікавая.

  3. Вызначыць сэнсавыя блокі складанага сказа, від (злучальная, бяззлучнікавая) і сродак (спалучальны. супраціўны, размеркавальны злучнік) іх сінтаксічнай сувязі.

  4. Пабудаваць схему сказа.

  5. Зрабіць сінтаксічны разбор кожнага сэнсавага блока як адпаведнага простага ці складанага сказа.

Літаратуразнаўчая характарыстыка жыцця і творчасці пісьменніка

http://belkabinet.by

  1. Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, у які працаваў (працуе) пісьменнік.

  2. Кароткія звесткі біяграфічнага характару аб аўтары.

  3. Характарыстыка творчасці пісьменніка

  4. Пачатак літаратурный дзейнасці.

  5. Этапы літаратурнай дзейнасці.

  6. Мастацкія асаблівасці некаторых твораў.

  7. Пісьменнік і грамадства.

  8. Вашы асабістыя адносіны да творчасці гэтага аўтара.

  9. Значэнне дзейнасці пісьменніка.

Рэкамендацыі да работы над сачыненнем

http://belkabinet.by

  1. Дакладна вывучайце тэксты мастацкіх твораў і літаратуразнаўчыя працы.

  2. Перш, чым прыступіць да работы над сачыненнем, прадумайце, які матэрыял для раскрыцця тэмы падабраць.

  3. Прагледзьце ўважліва свае сшыткі па літаратуры, дзе змешчаны разнастайныя планы, тэзісы, падбор цытат.

  4. Памятайце, што і эпіграф, і план, і ізлажэнне матэрыялу ў сачыненні павінны адпавядаць тэме.

  5. Захоўвайце суразмернасць частак у сачыненні.

  6. У сачыненні абгрунтоўвайце свае думкі цытатамі і прыкладамі, рабіце параўнанні, вывады, выказвайце свае меркаванні.

  7. Галоўнае, аб чым неабходна памятаць,-самастойнае выкананне работы.

  8. Старайцеся выражаць думкі дакладнай і яснай мовай.

  9. Бездакорная знешняя форма сачынення (прыгожы почарк, размеркаванне тэкста сачынення: загаловак, эпіграф, план, асобныя часткі).

bottom of page