top of page

СЦЭНАРНЫЯ

РАСПРАЦОЎКІ

У дадзенным раздзеле ў Вас ёсць магчымасць паглядзець розныя сцэнарныя распрацоўкі.

Масленіца. Гуканне вясны.

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Свята закачэння зімы. Яно адзначалаяся ў самым канцы лютага ці ў пачатку сакавіка.

Раніцай на Масленіцу, гаспадыня пякла шмат бліноў. Елі іх, макаючы ў першае збітае масла; каштавалі таксама сыр і тварог. Успаміналі добрым словам бога Вялеса, не забываліся пакінуць бліноў і памерлым дзядам, душы якіх абуджаліся разам са з'яўленнем першых травінак і кветак.

Дзеці ў гэтыя дні не сядзелі ў хаце. Хлапчукі ладзілі на варотах ці ў гумне гушкалку і гушкаліся па чарзе, каб летам вырас доўгі і моцны лен. А дзяўчаткі вадзілі карагоды і спявалі масленічныя песні.

Асабліва весела ў масленічны тыдзень было на горцы. I дзеці i дарослыя каталіся ў старых кашах ці на лядзянках - высечаных проста з леду.

Ўдзельнікі ігрышча рабілі саламяную бабу - пудзіла зімы. Потым яго ўсім гуртам неслі за веску і спальвалі там, а попел раскідвалі па зямлі, каб яна была ўрадлівая і шчодрая.

Задачы:

  • фарміраваць выразнасць беларускага маўлення;

  • даць магчымасць адчуць прыгажосць і багацце беларусскай мовы;

  • абуджаць ў дзяцей любоў да свайго краю, народа, яго прыроды, мовы, грунтуючыся на родным фальклоры.

Абсталяванне:

Снегавая баба, сонейка, дрэвы, вогнішча, саламяная баба, конь, касцюмы для ўдзельнікаў, беларуская хата, ручнікі, абрусы, гліняны посуд, бліны, самавар.

 

Удзельнікі:

Скамарох 1

Скамарох 2

Іван

Аленка

Ясь

Янінка

Бабуля

Зіма

Хлапчукі

Дзяўчынкі

Вясна

Вядучы

 

СЦЭНАРЫЙ МЕРАПРЫЕМСТВА:

...

...

...

bottom of page