top of page

РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ

па беларускай мове

У дадзенным падраздзеле ў Вас ёсць магчымасць паглядзець розныя распрацоўкі ўрокаў

Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Беларуская мова

Клас: 11

Настаўнік: Барташ Ірына Іванаўна

Тэма: “Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання”

Мэта: сфарміраваць уяўленне пра сінтаксічныя нормы

Задачы:

  • узнавіць, паглыбіць і адрэгадаваць веды вучняў аб правілах дапасавання і кіравання; асаблівасцях будовы сінтаксічных канструкцый беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай;

  • развіваць уменне параўноўваць, аналізаваць, абагульняць атрыманыя веды, удасканальваць уменне спалучаць словы ў маўленні паводле сінтаксічных нормаў;

  • сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго), выхоўваць патрыятычныя адносіны да Радзімы, мовы, беларускай культуры.

Карэкцыйная мэта:

  • вучыць крытычна ацэньваць і аналізаваць свае веды, даваць ацэнку працы таварыша; улічваць свае магчымасці пры выкананні задання; пашыраць слоўнікавы запас; павышаць самаацэнку вучняў, усведамленне сябе як дарослай асобы.

Арганізацыйныя формы работы на ўроку:

  • гутарка, тэставыя заданні, заданні на картках, самастойная работа, пераклад тэксту, графічны дыктант, аналіз работы, самаправерка і ўзаемаправерка.

Прыёмы актывізацыі мыслення:

  • аналіз інфармацыі, аналіз і правядзенне паралелі паміж рускай і беларускай мовамі, самааналіз і ўзаемааналіз.

Тып урока: паглыбленне, рэакарнацыя і карэкцыя ведаў, уменняў і навыкаў.

Абсталяванне: заданні на картках рознага колеру, ключы-адказы да заданняў адпаведнага колеру, каляровыя карткі з баламі, падручнік.

 

Ход урока

1 этап. Арганізацыйны ( да 3 хвілін)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

1.1.Арганізую ўвагу, добразычлівы настрой усіх вучняў гульнёй-размінкай "Дэкларацыя самакаштоўнасці". На станоўчы адказ вучні ўзнімаюць рукі.

"Вельмі прыемна бачыць  Вас усіх. Як настрой на працу? А больш грунтоўна настроіцца на станоўчы лад нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, падыміце рукі. Разам з намі могуць браць удзел у гульні і паважаныя госці-настаўнікі:"

 - я такі, як усе;

 - ва ўсім свеце няма такога, як я;

 - я магу палюбіць сябе і пасябраваць з сабой;

 - я незаўсёды бываю задаволены сабой;

 - я магу адчуваць, думаць, гаварыць і дзейнічаць;

 - я ўмею разумець людзей, што вакол мяне.

 Я – гэта я і я – гэта цудоўна!

1.2.Мабілізуюцца на работу.

 

2 этап. Вучэбная дзейнасць ( да 35 хвілін)

Мэта этапа: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнаваўчы інтарэс, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік ўрока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

2.1.Тлумачэнне сістэмы ацэнкі ведаў ( вучань павінен праверыць заданне сабе або таварышу і ацаніць яго каляровай карткай з баламі: 3-зялёная, 2-жоўтая, 1-чырвоная; таксама павінен патлумачыць чаму ён выбраў такую картку, за што, ці ўсё было правільна або якія памылкі).

2.2.Тэст на рэакарнацыю ведаў па тэме “Марфалогія” (заданне 1, картка і ключ белага колеру). Cамаправерка, самааналіз і самаацэньванне.

2.3.Арганізую навучальны дыялог па высвятленні  мэты і задач ўрока.

2.4. Тэст №1 (заданне 2, блакітная картка) на рэакарнацыю ведаў па тэме сённяшняга ўрока (ключ на дошцы). Самаправерка, самааналіз і самаацэньванне.

2.5. Праца з падручнікам (с.124, правіла; аналіз, вывады)

2.6. Замацаванне і паглыбленне раней вывучанага матэрыялу па тэме:

  1. пр.193. Выпісаць сказы з сінтаксічнымі асаблівасцямі беларускай мовы. Ключ на дошчы. / Самаправерка, самааналіз і самаацэньванне. / Фізкультхвілінка для вочак /

  2. Графічны дыктант (заданне 4, чырвоная картка і ключ). / Узаемааналіз, ацэньванне таварыша.

  3. Разабраць словазлучэнні (заданне 5, картка і ключ жоўтага колеру). Вучні абменьваюцца заданнямі. / Узаемааналіз, ацэньванне таварыша.

  4. Пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую (заданне 6, картка і ключ зялёнага колеру). / Самаправерка, самааналіз і самаацэньванне. / Фізкультхвілінка “Беларусь” (знайсці разрэзаныя часткі і поўнасцю сабраць малюнак) /

  5. Тэставыя заданні. Тэст 2 (заданне 7, картка і ключ-перфакарта блакітнага колеру). /Самаправерка, самааналіз і самаацэньванне.

 

4 этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін)

Мэта: даць правільны адказ на выніковае заданне ўрока

Педагагічная задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку

4.1.Падлік балаў і выстаўленне адзнак

10 – 21 і больш

9 – 20-19

8 – 18-16

7 – 15-13

6 – 12-10

5 – 9-7

4 – 6-5

3 – 4 -3

2 – 2-1

1 - 0

4.2.Падвядзенне вынікаў, адказ на пытанні, аналіз і самааналіз выкананай работы.

 

5 этап. Рэфлексія (да 2 хвілін)

Мэта этапа: усведамленне вучнямі актуальнай значымасці ведаў, сітуацыі поспеху.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі значымасці вывучанага, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнага свету вучняў.

5.1.Запоўніце карткі, прааналізуйце атрыманы вынік:

Імя:_____________________

Сёння на ўроку я...

даведаўся шмат цікавага, успомніў, прачытаў, узнавіў забытае, добра працаваў, нічога не рабіў, гультайнічаў.

Сённяшні матэрыял быў для мяне…

вельмі цяжкім, цікавым, не надта патрэбным, займальным, карысным, не цікавым.

Урок прайшоў…

нуднавата, хутка, цікава, пазнавальна, сонна, весела і займальна.

Ад урока я атрымаў…

задавальненне, новыя веды, нічога, шмат цікавага, карысную інфармацыю.

Я сёння…

малайчынка, гультай, добра папрацаваў, абібок і лайдак, на вышыні, заслугоўваю сваю адзнаку.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле: “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Тэхналагічная карта  ўрока

Настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі: Барташ  Ірына Іванаўна

Прадмет: беларуская мова 

Клас:  5

Тэма: “ Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле: “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”  

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока  вучні змогуць замацаваць веды атрыманыя на ўроках па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія” умець:

  • правільна афармляць пры пісьме транскрыпцыю слоў і фанетычны разбор слова; запісваць словы ў залежнасці ад заснаваных марфалагічных і фанетычных прынцыпаў.

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення рэакарнаваць матэрыял і прымяняць яго на практыцы, садзейнічаць фарміраванню пазнаваўчай актыўнасці, звязнага маўлення, лагічна, дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі, развіццю творчага мыслення і камунікатыўных здольнасцей;

  • сродкамі матэрыялу ўрока аказваць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, ствараць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама-  і ўзаемакантролю, спрыяць фарміраванню каштоўнасці “патрыятызм”.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў

Від урока: урок-падарожжа

Абсталяванне: прэзентацыя да ўрока, карткі самааналізу і самаацэнкі “Вясёлка”, карткі з заданнямі, перфакарты, фіксатары сшыткаў, прылады для замацавання перфакарт, аддрукаваныя карткі са словамі ў транскрыпцыі і літарамі для выканання заданняў, тэставыя заданні на камп’ютары, сігнальныя карткі двух колераў.

Правапіс У і Ў

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Тэхналагічная карта  ўрока

Тэма: “Правапіс У і Ў”

Клас: 5

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока  вучні змогуць узнавіць і пашырыць веды па правапice у і ў; навучацца адрозніваць складовыя і нескладовыя гукі, вымаўляць іх умець:

  • абгрунтоўваць напісанне, выкарыстоўваць правілы на практыцы; запісваць словы ў залежнасці ад заснаваных марфалагічных і фанетычных прынцыпаў.

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення рэакарнаваць матэрыял і прымяняць яго на практыцы, садзейнічаць фарміраванню пазнаваўчай актыўнасці, звязнага маўлення, лагічна, дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі, развіццю творчага мыслення і камунікатыўных здольнасцей;

  • сродкамі матэрыялу ўрока аказваць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, ствараць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама-  і ўзаемакантролю, спрыяць фарміраванню каштоўнасці “патрыятызм”.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: карткі самааналізу і самаацэнкі “Вусень”, карткі з заданнямі, перфакарты, фіксатары сшыткаў, прылады для замацавання перфакарт, сігнальныя карткі двух колераў.

bottom of page