top of page

РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ

па беларускай літаратуры

У дадзенным падраздзеле ў Вас ёсць магчымасць паглядзець розныя распрацоўкі ўрокаў

Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Прыроды вечная краса”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Тэхналагічная карта  ўрока

Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі: Барташ  Ірына Іванаўна

Прадмет: беларуская літаратура

Клас: 6

Тэма: “Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле: “Прыроды вечная краса” 

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока  вучні змогуць замацаваць веды атрыманыя на ўроках па раздзеле “Прыроды вечная краса” умець:

  • знаходзіць у творах эпітэты і параўнанні, вобразна перадаць словамі і з дапамогай фарбаў настрой верша.

Задачы асобаснага развіця:

  • садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення рэакарнаваць матэрыял і прымяняць яго на практыцы, садзейнічаць фарміраванню пазнаваўчай актыўнасці, звязнага маўлення, лагічна, дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі, развіццю творчага мыслення і камунікатыўных здольнасцей;

  • сродкамі матэрыялу ўрока аказваць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, ствараць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама і ўзаемакантролю, спрыяць фарміраванню каштоўнасці “патрыятызм”.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Від урока: урок-падарожжа

Абсталяванне: карткі з заданнямі,  галінкі дрэў, карткі для аналізу настрою, аудыязапіс песні.

Адкрыты ўрок: “Выбар свайго “шчасця” адвечная праблема чалавека. Я.Брыль апавяданне “Галя”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Адкрыты ўрок

Клас: 11

Тэма: "Выбар свайго “шчасця” адвечная праблема чалавека. Я.Брыль  апавяданне "Галя"

 

“Люблю пісаць апавяданні. Здаецца нават часамі, што на любую тэму магу глядзець толькі праз прызму малое формы. Усе аповесці каштавалі мне вельмі дорага, хаця і апавяданні не ўсе выходзяць адразу. Калі малыя, як “Ліпка і  клёнік” ці “Memento mori”, напісаны былі за адзін раз, большыя, як “Галя” – у два тры прыёмы і потым амаль не выпраўляліся...”

Я.Быкаў

Мэты:

  • удасканальваць уменне аналізаваць твор, атрымліваць з яго неабходную інфармацыю для разважання з мэтай раскрыцця агульначалавечых праблем: сэнсу жыцця, кахання, шчасця, сям’і, незваротнасці часу;

  • асэнсаваць ідэйны змест і мастацкую арыгінальнасць апавядання “Галя”;

  • дапамагчы класу асэнсаваць набыткі і пралікі ў творчасці пісьменніка, уключыць клас у асэнсаванне праблем, узнятых мастаком слова ў апавяданні “Галя”; далучыць вучняў да аўтарскай пазіцыі ў разуменні сэнсу жыцця, шчасця і кахання, раскрыць стылявыя адметнасці Янкі Брыля як аўтара лірычнай прозы;

  • развіваць уменне старшакласнікаў вызначаць у творы аўтарскую пазіцыю і спосабы яе выяўлення;

  • на матэрыяле ўрока далучаць вучняў да разумення вартаснага ўяўлення пра шчасце і сэнс жыцця, пераконваць, што за свае памылкі чалавек плаціць сам; зместам твора пераконваць школьнікаў, што шчасце – паняцце шматграннае і што засярожанасць на адным з яго аспектаў прыводзіць да душэўных пакут, да адчування няпоўнавартасці жыцця, а часам і да разбурэння духоўнага свету асобы;

  • выхоўваць у старшакласнікаў адпаведныя адносіны да лёсавызначальнага выбару, страх змарнаваць жыццё, патраціўшы яго на тое, што не з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю.

Праблема народных талентаў

у паэме М.Танка “Люцыян Таполя”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Тэма: Праблема народных талентаў у паэме М.Танка "Люцыян Таполя"

 

Мэта:

  1. Вызначыць iдэйную накiраванасць твора; разгледзець сутнасць праблемы  развiцця народных талентаў у дадзенай паэме.

  2. Сфармiраваць уменне выдзяляць асноўныя тэзiсы ў тэксце; фармiраваць навыкi пастаноўкi пытання да тэксту; развiваць уменне знаходзiць у творы мастацкiя сродкi: (эпiтэты, параўнаннi, метафары i iнш.); фармiраваць маўленчыя ўменнi (выразнае чытанне, маналагiчную мову вучняў).

  3. Развiваць лагiчнае мысленне вучняў; удасканальваць iнтэлектуальныя здольнасцi; ствараць спрыяльныя ўмовы для адкрытых выказванняў вучняў свахiх адносiн да герояў твора.

  4. Выхоўваць пачуцце ўласнай годнасцi, павагу да сваёй гiсторыi, пачуцце гонару за беларускiх  народных умельцаў.

 

Асноўныя метады i прыёмы: словы настаўнiка, гутарка, работа вучняў у парах, элементы дыспуту.

Абсталяванне: тэкст паэмы «Люцыян Таполя», падручнiк для 9 класа, партрэт М.Танка, сшыткi вучняў.

Урок-падарожжа “Вусная народная творчасць”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Урок-падарожжа

Тэма: Абагульняючы ўрок па раздзеле "Вусная народная творчасць"

Клас: 5

Мэты:

  1. Замацаваць i прывесцi  ў сiстэму набытыя веды i ўменнi вучняў; прыўнесцi ў   навучальны працэс элементы спаборнiцтва, займальнасцi, творчасцi.

  2. Вучыць карыстацца набытымi ведамi на практыцы.

  3. Развiваць вобразнае маляванне, фантазiю; маўленне i логiку  дзяцей.

  4. Выхоўваць пачуццё годнасцi за родны край, яго багатую фальклорную гiсторыю.

 

Абсталяванне:

Карта краiны  «Лiтаратурыi».

Малюнкi казачных герояў.

Кнопкi, скоч, нажнiцы, пластылiн.

bottom of page