top of page

ПІСЬМОВЫЯ РАБОТЫ, РАЗДАТАЧНЫ МАТЭРЫЯЛ па беларускай мове

У дадзенным падраздзеле ў Вас ёсць магчымасць паглядзець розныя пісьмовыя работы і раздатачны матэрыял

ТЭСТЫ па беларускай мове:

5 клас - Тэст "Лексіка і фразеалогія"
5 клас - Тэст "Сінтаксіс і пунктуацыя"
7 клас - Тэст "Ужыванне некаторых прыназоўнікаў"
8 клас - Тэст "Адасобленыя члены сказа і параўнальныя звароты"
8 клас - Тэст "Адасобленыя члены сказа"
8 клас - Тэст "Двухсастаўны просты сказ"
9 клас - Кантрольная тэставая работа
9 клас - Тэст. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі

Ацэначная шкала “Каласок

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Колькі на ўрок плануецца заданняў – столькі зярнятак у каласку. Верхняе зярнятка для выніку (суме балаў выстаўленых у астатніх зярнятах). Кошт кожнага задання настаўнік называе непасрэдна перад яго выкананнем або прастаўляе на востях адыходзячых ад зярнят.

Адно з зярнят знаходзіцца не на сцябле, а побач з каласком. Над ім надпіс: “Крэдыт”. Гэта той бал, які настаўнік можа дабавіць у канцы, калі будзе выстаўляць адзнакі пры падвядзенні вынікаў (выкарыстоўваецца для павышэння матывацыі да вывучэння роднай мовы, прыём “Адзнака ў крэдыт”).

“Вясёлы вусень”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Выкарыстоўваецца для самаацэнкі вучня, паказу псіхаэмацыянальнага настрою і адносін да любой сітуацыі, якая мае месца быць на ўроку.

Схема вырабу карткі:

Яблык (глядзіце малюнак)

 

З каляровага картону выразаем дзве аднолькавыя часткі карткі ў выглядзе яблыка. У адной з іх праразаем адтуліну ( там будзе хавацца вусень). Склейваем іх разам, але клеем намазваем толькі па самаму краёчку нашых частак. Атрымаецца зручная хованка для вусеня. Яблык не склеены ў сярэдзіне, таму наш вусень, устаўлены праз адтуліну на адной з частак, будзе хавацца ў ім, або зноўку паказвацца.

Вусень схаваўся – адмоўныя адносіны, настрой і г.д.

Вусень выпаўз – станоўчыя адносіны, настрой і г.д.

 

Вусень

Вусень падзелены на кольцы, на кожным лічба ад 2 да 10. Пры самаацэнцы “вусень” вучня “выпаўзае”  да той лічбы на яго кольцах -  на якую адзнаку ацэньвае сябе вучань. (Пры дапамозе лічбаў можна таксама адзначаць ступень настрою вучня, яго зацікаўленасць матэрыялам урока, або разуменне інфармацыі).

(глядзіце малюнак)

“Ёлачка” па фанетыцы

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Матэрыял.

Прыём “Веер”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

  1. Трэба запісаць азначэнне, паняцце.

  2. Запісаць асноўныя законы, прыкметы таго, што змешчана пад №1.

  3. Запісаць прыклады.

 

Дае магчымасць скласці алгарытм для запамінання правіла. Можна выкарыстоўваць для складання сказаў, аналізу тэкстаў, напісання характарыстыкі героя твора. Пры неабходнасці бусіны можна дабавіць або прыбраць.

Напрыклад складанне веера на тэму “ётавыя”:

1 бусіна (першы рад): е, ё, ю, я, і - даюць два гукі.

5 бусін (другі рад):

  • стаяць пасля ь;

  • стаяць пасля галоснай;

  • стаяць пасля апострафа (‘);

  • стаяць пасля ў;

  • стаяць у пачатку слова.

10 бусін (трэці рад): (прыклады да 5 бусін другога рада)

  • 1а) лье, 1б) мільён;

  • 2а) сваім, 2б) зялёныя;

  • 3а) аб’ява, 3б) вераб’і;

  • 4а) шчаўе, 4б) здароўе;

  • 5а) яма, 5б) юнак.

 

Гэты матэрыял дзеці павінны самі ўпісаць у пустыя бусіны “веера” на раздадзеных настаўнікам картках. Пасля запаўнення “веер” застаецца у вучня. Яго можна выкарычтоўваць як падказку, можна змясціць у “памочніцу”.

Рэфлексія “Вясёлкавая палоска”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Робіцца вялікая палоска з карманчыкам, які ўмоўна падзелены на тры часткі: дзве маленькія (па баках) і адну вялікую (пасярэдзіне). Карманчыкі падпісаны наступным чынам:

  • / пачатак  урока /;

  • / мой настрой на ўроку /;

  • / канец урока /.

З рознакаляровага картону  наразаюцца палоскі аднолькавага памеру (па некалькі палосак аднаго колеру). З дапамогай каляровых палосак дзеці вызначаюць свой эмацыянальны настрой, пад канец урока ў іх атрымаецца “вясёлка настрою”.

(глядзіце першы малюнак)

 

Памер вялікай палоскі з карманчыкам: 24 см на 7 см. (глядзіце другі малюнак)

 

Вышыня карманчыкаў: 3 см. Шырыня першага і трэцяга карманчыкаў: 3 см, адпаведна шырыня сярэдняга – 18 см. Памер кожнай каляровай палоскі: 2,5 см на 6 см. Пажадана, каб сярод рознакаляровых палосак не было таго колеру, якога будзе вялікая палоска з карманчыкам

 

Значымасць колеру ў той жа чарзе як у сапраўднай вясёлкі: на першым месцы – чырвоны, на апошнім – фіялетавы; белы – нейтральны, а карычневы – самы горшы.

(глядзіце трэці малюнак)

Рэфлексія “Футбалісты”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

Матэрыял.

“Фізкультхвілінкі”

© "Барташ Ірына Іванаўна"

 

***

На зарадку дружна ўраз

Мы падымемся на раз

Раз, два, тры, чатыры –

Мы разводзiм рукi шырай.

Мы пацягнемся да столi…

Вышэй, вышэй!

Усё.

Даволi!

Нахiлiлiся да падлогi…

Бот спрабуем мы дастаць.

Разагнулiся i селi.

Зноўку будзем верш чытаць.

 

***

Іду прасторам сінім-сінім сваёй Айчыны дарагой,

Гамоняць травы пад нагамі, буслы лятуць над галавой.

Прастор шырокі, неабсяжны: балот, палёў, азёр і ніў...

Абняць хачу я ўсё тое, што на чужыне бусел сніў.

Пад ветрам хіліцца бярозка, стаіць калодзеж пры двары,

І елак высіцца расчоска, звініць жаўрук у вышыні.

Крынічка коціць свае хвалі, схавана рэчка ў чараты...

І сонца, узняўшыся з-за бору, расчэша косы на зары.

***

(фізічная размінка + гімнастыка для вачэй)

У рукі бярэцца невялікага памеру палачка

з прымацаваным на верхнім канцы зялёным кутасікам.

(За яго можна будзе “ухапіцца” вачамі).

Ухапіліся рукамі

Улева, управа павялі,

Уверх паднялі…

Апусцілі.

Прыгарнулі,

Адвялі.

Узялі праваю рукою,

Памахалі, патраслі.

Перадалі эстафету.

Зноў махаем,

Зноў трасём…

Як патрэбна вочкам нашым

Адпачынак прынясём.

Управа вочкі прабягуцца,

Улева…

Трэба ж і вярнуцца!

Уверх паднялі,

Апусцілі.

Прыпынілі.

Па васьмёрцы пакружылі.

Эмацыянальны настрой

© "Барташ Ірына Іванаўна"

***

Цяплом сагрэтыя імгненні,

Бы тыя жэўжыкі- праменні,

Святлом ў пырсках мільгацяць.

Жадаюць кожнаму прыдбаць:

Спагаду, шчасце, дабрыню,

Кахання вечную вясну...

Няхай у кожнай воч іскрынцы,

Заззяе смехам па слязінцы...

І смех прагоніць роспач, боль -

Усё, завецца што бядой.

Няхай жа зорка дабрыні

Разгорне крылы ўгары,

Атуліць вас пяшчотай, ласкай,

Падорыць цеплыню і казку.

 

***

Зорку-ўсмешку схаваю ў далонях.

Шчасця іскрынку ў клас прынясу.

Кожнаму з вас на раскрытых далонях

Я падарыць яе зараз хачу

Хай дабрыня, спагада, шчасце

Заззяюць знічкай у вачах,

А сум, няўдача, абурэнне  -

За дзверы выйдуць з класа ў нас.

 

***

Празрыстыя, чыстыя думкі-імгненні

Гарэзлівай зорачкай бліснуць у вачах,

Дзе ўдумлівым бляскам, а дзе – летуценнем,

Але не пра гэта размова ў нас.

Блакітнае неба, сонца праменьчык,

Шаптанне бярозак, струменьчык крынічкі …

Народзіць у душах чароўны агеньчык,

Засвеціцца ён пачуццямі-знічкай.

Пранесці ў сэрцы агеньчык той трэба.

Пранесці ў жыцці,

Не згубіць, не згасіць…

Калі ж захаваеш душы паімкненне

Да прыгажосці і шчырасці ты,

То кожнаму сябру знічка-агеньчык

Працягнне да сэрца іскрысты праменьчык.

bottom of page